Партрэт кандыдата (исполнитель: Саўка ды Грышка)
Грышка: Ідэялёгіі салдатам Сказаў аднойчы прэзыдэнт, Каб супастата-кандыдата Яны накрэмзалі партрэт. Ён мусіць мець жахлівы выскал, Бо вораг ён нумар адзін. Каб гэты вобраз добра высьпеў, Стары гартайце “Кракадзіл”! Саўка: А вот няпраўда, так ня была! Ты тут гарачку не пары. Ні пра якога кракадзіла Ніхто саўсем не гаварыў. Грышка: Ён у руках трымае зброю. Ён свой заняў злавесны пост. Стабільнасьць нашую з табою Пусьціць ён хоча псу пад хвост. Саўка: Няпраўда ваша, так ня была! Ніхто пра пса не гаварыў. Хаця ані наш мір стабільны Хацят пусьціць в тартарары. Грышка: Хто, псы? Саўка: Да кандзідаты эці… Ты сам падумаў бы а том, Што палучылась на партрэце? Там чорт з рагамі і хвастом! Там чорт з рагамі і хвастом!