Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Перазбыты і размыты лёс далёка адлятае, вецер шчодра абвявае шлях да сонца апавіты, шлях да сонца разабраны, ўсё ня гэта і ня тое, ўсё нібыта паўжывое, думкі цяжкія, а таямніца сьвету недзе пахаваная далёка, таямніца сьвету у вясьне. Адляцелы надта шпарка прывідны той цень расстаньня і шырокае сьвітаньне разгарнулася у парку. Жыцьце вершамі разьбіта на калёнкі і на твары, на гэрояў, на пачвары, быццам шкло, а таямніца сьвету недзе пахаваная далёка, таямніца сьвету у вясьне. Сакавік зьбірае ў небе думкі, згадкі і пачуцьці, і нібыта не на грунце ты стаіш, і ўжо ня трэба жыць сваё шкляное жыцьце, насабраўшы па крышынках сэрцам — чэрстваю скарынкай пачынаеш зноў, а таямніца сьвету недзе недалёка і гукае, таямніца сьвету у вясны паветры ўжо лунае, таямніца сьвету у табе…