Скрыпяць мае лапці (белорусская народная песня) (исполнитель: Песняры)
Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе, А я каля цебе думаю, што ў небе. Скажы, Ганулька, а ты праўду мне, А ці любіш мяне, а ці не. Скажы Ганулька, а ты праўду мне, А ці любіш мяне, а ці не. Паслухай, Ганулька, а што людзі кажуць, Нашага кахання нічым не развяжуць. Ніколі нас не змогуць сілаю, Бо мы будзем жыці з мілаю. Ніколі нас не змогуць сілаю, Бо мы будзем жыці з мілаю. Паслухай, Ганулька, што сава спявае, Пэўна яна наша ўсё гора знае. Скажы, Ганулька, а ты праўду мне, А ці любіш мяне, а ці не. Скажы, Ганулька, а ты праўду мне, А ці любіш мяне, а ці не. Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе. Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе. Скрыпяць мае лапці. Скрыпяць мае лапці. Скрыпяць мае лапці. Скрыпяць мае лапці. Скрыпяць мае лапці.