Горад (исполнитель: Recha)
Цыгарэты паляць сябры, А яны не хочуць гарэць. Бесклапотнага шчасця крэдыт Карацее, як восеньскі дзень. У метро схавацца не грэх, Як на вуліцы сівер мяце. Я люблю цябе, шэры мой Менск, Безнадзейны, як восеньскi дзень. Жыхары гарадоў, галава пад каптуром. Рытмiчная кроў, рытмiчны крок. Нi таткi, ні мамкi, нi добрых сяброў. Вiтае з перону Горад-герой. Нядаўняя вёска – як прывiдны сон. Вучоба, сталiца – нязвыкла ўсё. Ды ты не хвалюйся – мы разам з табой. Вiтае з пэрону Горад-герой. Як не маеш сваіх запалак У людзей заўжды пазычаешся А жыццё такое ўпартае, Што бывае і ўпіраешся, Як нявыкруткі рукі выкручваюць, Падступаюць да горла абставіны, Ажно нема крычыш “Ратуначку! Памажыце татачка, мамачка!”