Пахне чабор (Пятрусь Броўка) (исполнитель: Лявон Вольскі)
Хiба на вечар той можна забыцца? Сонца за борам жар-птушкай садзiцца. Штосьцi спявае пяшчотнае бор. Пахне чабор. Пахне чабор... Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы – дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы, быццам абсыпана промнямi зор. Пахне чабор. Пахне чабор... Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца: вось яно – блiзкае, яснае шчасце! Клiкнуць хацелася – голас замёр. Пахне чабор. Пахне чабор... Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць сэрца балiць, што не здолеў спаткацца, сэрца нязменна хвалюе дакор. Пахне чабор. Пахне чабор... Час той схаваўся за дальняй гарою. Здасца хвiлiнай – яна прада мною. Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор. Пахне чабор. Пахне чабор...