Добры вечар Табе, Пане-гаспадару! (исполнитель: Guda)
Добры вечар табе, пане гаспадару. Радуйся! Ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!* Засьцілайце столы, усе колькі маем. Да й кладзіце калачы сьвятое пшаніцы. Да й прышлі к нам жэ тры сьвяты ў госьці. Да й першае сьвято - Хрыстова Раджэньне. А другое сьвято - Сьвятога Васільля. А трэцяе сьвято - Сьвятое Хрышчэньне. *Рэфрэн "Радуйся! Ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!* паўтараецца пасьля кожнага радка.