Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
На том баку дуба сякуць, А на етам трэскі, Ой, на етам трэскі. На том баку цалуяцца, А на етам смешкі. Ой, на етам смешкі. На том баку агонь гарыць, А на етам дымна, Ой, на етам дымна, На том баку цалуяцца, А на етам дзіўна, ... Ой, на етам дзіўна. Ой, там майго міленькага Будыначка відна, Будыначка відна. Што й з-пад тыя будыначкі Арёл ваду нося, Арёл ваду нося, Ой, там маці свайго сына Вячеряці прося, Вячеряці прося. – Ты вячеряй, мая мамка, Калі наварыла, ... Калі наварыла, А я пайду да дзевачкі – Мне дзеўка варыла, Мне дзеўка варыла, Хоць варыла, ні варыла, Добря гаварыла. Тэкст - в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён