Шчабятуння ластаўка (исполнитель: Петр Елфимов)
А ці сніцца табе рай па роднай зямлі
Там, дзе ластаўкі дзве пад страхою жылі
Памнажалі яны нашу радасць з табой
Любаваліся мы іх крылатай красой
Ды аднойчы гняздо нейкі злоснік спароў
І не стала з тых дзён самых лепшых сяброў
Паляцелі яны, іх прагнала бяда
Паляцела і ты ў невядомую даль
Прыпеў
Дзе ты ластаўка дзе
У якіх ты краях
Сню цябе я штодзень
Шчабятуння мая...(два разы)
II
Лёс пакрыўдзіў і нас, разбурыў нам гняздо
Дзе квітнела вясна незабыўных гадоў
Як пачуе душа шчабятанне ў дварах
Закіпае сляза на самотных вачах
Каб я ведаў дзе ты, у якой старане
Паляцеў бы туды, нібы ў казачным сне
І паклаў бы табе сваё сэрца да ног
І вярнуў бы цябе на радзімы парог
Прыпеў...