Сяброўства з перапынкам // Live @ Radio Svaboda, 02.2010 (исполнитель: Яўген Барышнікаў)

Сёньня дзень быў цяжкі: мяне звольнілі з працы.
Твае справы ня лепей — мужыкі ўсе засранцы,
А ты ўсё яшчэ верыш мне так, як я веру ў цябе.

Яшчэ мы ведаем што вечар сьвятлейшы за дзень. Мы
Дорым тое сьвятло сваім сябрам надзейным.
І гэта можа праклён, можа дар, што іх так мала ў нас.
Бо мы бярэм два квіткі ў кіно — на апошні сэанс.

Альбо блукаем у сутоньні завулкаў крывых,
Ці ў той кавярні на рагу нам трэба столік на дваіх,
Шчырыя размовы, віно,
Альбо два кубкі гарбаты й кекс.

Мы называем стасункі «сяброўствам
З перапынкам на сэкс».

І мы знаёмыя міжсобку ўжо цэлую вечнасьць,
І кожны ведае, якую другі любіць яечню,
І мы даўно не заўважаем нейкіх хібаў
Між нашых лепшых праяў.

Мы сумяшчальныя, што чэрці, мы — той самы Інь-Янь:
Калі я думаю легчы, ты ня думаеш «Устань!»,
А кладзесься побач сама — гэта пэўна рэфлекс —
І лагодна варкочаш “Ведаеш, сонца,

Ты мне сябра, вядома, і ўсё такое, але
Ці не зрабіць нам з табою, скажам, эээ... перапынак на сэкс?

І мне даўно напэўна варта зацягнуць цябе ў ЗАГС,
Але на чорта нам пярсьцёнкі, Мэндэльсон і ўвесь фарс?
Нам жа і так, бач, няблага ўдваіх, ты гэта цяміш сама.

А што сям’я?
Сям’я, крэдыты, дзеці, цешча, пуза, лысіна, магіла
А ў ёй гусак акальцаваны, ды падрэзаныя крылы,
І надпіс “Тут ляжыць дурань, што сук пад сабою сьсек”...

Хаця ты ж ведаеш, прычына ня ў гэтым.
Ды вядома, прычына ня ў гэтым...
Проста цудаў і так вельмі мала на век!

І я страшэнна баюся, што мы страцім сяброўства
З перапынкам на сэкс.

І я халерна баюся, што зьнікне сяброўства
З перапынкам на сэкс.

Я ні на што не [bad word] мяняць наша сяброўства
І перапынкі на…

жнівень 2008
 [bad word] /skepsys [bad word] 57932.html
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Im Abendrot  Бульбик  Nelly Making Movies  Nelly 1000 Stacks  Nelly Nothing Without Her  Nelly Flap Your Wings  Nelly Getcha Getcha  Nelly Body On Me 
О чем песня
Яўген Барышнікаў - Сяброўства з перапынкам // Live @ Radio Svaboda, 02.2010?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен