Чорная Панна (исполнитель: Litvintroll)
Василий Воробейчиков Чорная панна Калі дзень сыходзіць прэч, Усе замірае. Я іду ў твой пакой І дух сцінае Прагну, быццам бы глыток У час спякоты. Няма моцы больш трываць Адзіноты Ціха зоры мільгацяць Нам з нябесаў. Месяц стужку запляце У твае косы Грудзі полымям гараць, Гараць скварна. Немагчыма больш губляць Часу марна Сэрцам сваім у цябе закаханы, Чорная Панна, Чорная Панна! У цемры маўклівай твар твой схаваны, Барбара! Рукі імкнуца да цябе дакрануцца, У шэпаце ветра я чую твой голас... Калі дзень сыходзіць прэч, Усе замірае. Я іду ў твой пакой І дух сцінае Прагну зноў сасніць цябе І не прачнуцца, Бо не сможаш да мяне Ты вярнуцца