De La Musique Avant Toute Chose... (на верш М.Багдановіча "Па-над белым пухам вішняў...") (исполнитель: Deadmarsh)
Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, De La Musique Avant Toute Chose... Б'ецца,ўецца шпаркі,лёгкі Сінякрылы матылёк. Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых,- Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх. І ліецца хваляй песня,- Ціхі,ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне? Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх елках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? Не паняць таго ніколі, Не разведаць,не спазнаць: Не даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць,дрыжаць,звіняць. Песня рвецца і ліецца На раздольны,вольны свет. Але хто яго пачуе? Можа,толькі сам паэт.