Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Бывай, абуджаная Сэрцам, дарагая! Чаму так горка, Не магу я зразумець… Шкада заранкi мне, Што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, Якому ружавець. Пайшла, нiколi ўжо Не вернешся, Алеся, Бывай, смуглявая, Каханая, бывай! Стаю на ростанях былых, А з паднябесься Самотным жаўранкам Звiнiць i плача май. Пайшла, пакiнуўшы Мне золкi i туманы, Палынны жаль смугой Ахутаных дарог. Каб я хвiлiнаю Нанесеныя раны Гадамi ў сэрцы Заглушыць сваiм не мог! Пайшла, нiколi ўжо Не вернешся, Алеся, Бывай, смуглявая, Каханая, бывай! Стаю на ростанях былых, А з паднябесься Самотным жаўранкам Звiнiць i плача май. Пайшла, нiколi ўжо Не вернешся, Алеся, Бывай, смуглявая, Каханая, бывай! Стаю на ростанях былых, А з паднябесься Самотным жаўранкам Звiнiць i плача май. Самотным жаўранкам Звiнiць i плача май. Самотным жаўранкам Звiнiць i плача май.