будучым ворагам дзяржавы (исполнитель: Deviation)
Калі і зноў пачнуць па сьценах клеіць, Свае ўлёткі, заклікі і маніфесты. А радыё і тэлевізар, пачне крычаць, Як малады над труною нявесты. Калі турмы праглынуць пацыфістаў, І ты пачуеш як грукаюць суседу ў дзьверы. А народ захварэўшы імперскай ідэей, Пачне з радасьцю хадзіць на парды ды малебны. Калі сам патрыярх пачне свае спічы, Бласлаўляючы войска на фронце. А народ са шчырымі сьлязьмі ў вачах, Пачне пасылаць маладзёнаў на бойню. Гістэрычныя дзеўкі на пэроне з кветкамі, Сустракаць будуць ганаровых забойцаў. А нязгодныя, прымусова будуць, У дзьве змены вырабляць кулі для фронта. Калі перад табою паставяць выбар, Забіваць за дзяржаву ці загінуць як вораг. Я веру ў твой правідловы выбар. Ворагаў дзяржавы стала болей.