Спявай, Зямля (исполнитель: Omut)
Раніцай сонца малюе ў небе, Промнямі крэсліць ў аблоках узоры. Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, Весела гасіць пабліклыя зоры. Недзе жалейка гукне пастухова. Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? Гучна ляціць дальні клёкат бусловы. Звяняць ручаём у лузе сінія стужкі. Спявай, зямля, А птушкі падхопяць. Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць. Шэпча аер нам пяшчотныя словы. Слухаем песні зямлі нашай роднай, Нашай роднай. З неба ліецца званок жаўруковы. Песні за гэту няма лепш ніводнай, Лепш нiводнай. Спявай, зямля, А птушкі падхопяць. Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць. Раніцай сонца малюе ў небе, Промнямі крэсліць ў аблоках узоры. Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, Весела гасіць пабліклыя зоры. Недзе жалейка гукне пастухова. Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? Гучна ляціць дальні клёкат бусловы. Звяняць ручаём у лузе сінія стужкі. Спявай, зямля, А птушкі падхопяць. Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць. (2)