Kliatva viernasci (исполнитель: Like a Gossamer)
Хай неба нам радзіць, Хай месяц прыме наш шлюб. Клянуся табе не здрадзіць І ў сведкі клічу зямлю! Няхай гарыць кахання зніч! Мой род працягнецца стары, Бо заручыў нас сонца-крыж Ды блаславілі карані. А ці чуеш ты пошчак капытоў? То імчаць сюды карнікі Хрыста, Вочы тояць за шчытом. О, святая прастата! Бегчы? Куды? З намі зямля! З намі дзяды І Млечны Шлях! Разам з табой урасцем як сцяна. Нас закатуюць, асудзяць... Але залатая страла Перуна Праб’е іх няверныя грудзі.