Спадкаемцы Багоў (Heirs of the Gods) (исполнитель: Vapor Hiemis)
Ля водаў празрыстых мяжы небакраю Па шляху ваярскіх сьлядоў , На поўнач ляціць крумкачыная зграя, Над мурам сівых камянёў… Туды, дзе жыцця ўзыходзіць дзянніца, Спавітая рунамі плынь, Дзе зьзяе ў вачах маіх бліскавіца, Марозіць бязьлітасна стынь… А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі І сотні стальных галасоў… З туманных абшараў мы чуем іх крокі… Ідуць Спадкаемцы Багоў… Змаўкаюць адразу хлусьлівыя словы І хтось баязліва маўчыць... Грухоча гісторыі голас суровы, Замест “існаваць” – будзе “жыць”… Глядзіць у зьмярцвелыя брудныя сэрцы Вачыма драпежных ваўкоў. Калі з ланцугоў нянавісьць ірвецца - Пальецца струменямі кроў… А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі І сотні стальных галасоў… З туманных абшараў мы чуем іх крокі… Ідуць Спадкаемцы Багоў…