Mefista (исполнитель: Lavon Volski (Лявон Вольскі))
Мэфіста Мы забараняем дзяржтэлеканалы, Складем чорны сьпіс розных радыё, Газэтаў, часопісаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Яны перашкаджаюць людзям думаць. Рэфрэн: На вуліцы так чыста, А ў сэрцы гэтак пуста. Прыдворныя артысты, Вы ня зграеце Ісуса. Для вас гэта нармальна І цалкам натуральна, Бо вашага патрона завуць Мэфіста. У чорны сьпіс заносім аддзелы культуры, Разам з аддзеламі па справах моладзі, Разам з аддзеламі народнай адукацыі. Яны перашкаджаюць людзям разьвівацца. Рэфрэн. Мы забараняем любые камітэты, Усякія саветы ўсялякіх дэпутатаў. Камісіі, канторы і ворганы кантролю. Яны перашкаджаюць людзям усьміхацца. Зрэшты, не, ня будзем да іх прыпадабняцца, Далей хай карыстаюць свой службовы транспарт. Яны ўсе пасьпяхова бяз нашай дапамогі Даўно і назаўсёды сябе забаранілі. Рэфрэн.