Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Я веру, што мая краіна паўстане з кален,
І прыйдзе дзень, калі настане час перамен.
Полымя ад многіх мільёнаў вачэй растопіць лёд
Мы створым гісторыю, быццам песьню са словаў і нот.
Я веру, што аднойчы вернецца сьцяг.
І, быццам птах, залунае як дома, а не ў гасьцях.
А Пагоня ўрэшце прынясе нам сьвятло і сонца,
Назаўсёды,
Пад кожны дах і так бясконца.
Я веру, што сапраўдныя людзі яшчэ ня сталі зомбі,
У душах іхніх фітылі гараць, іх сэрцы быццам бомбы.
Пломбы зрывае, і сыстэма рухне, нібыта цацачная хатка,
Гэй, братка, падумай, навошта нарадзіла цябе матка!?
Я веру і маю спадзеў, ты ня будзеш сядзець пад коўдрай,
Яны трымаюць цябе за быдла, мы іх будзем трымаць за горла.
Крычы, калі цябе прымушаюць маўчаць, годзе нас мучыць,
Памятай заўсёды: мы цэлая нацыя, а не кавалкі анучы!

Я веру, не скарыць зубра ні мядзьведзю, ні арлу,
Я веру, народ паўстане супраць жахлівага Лу.
Я веру, за даляглядам абавязкова будзе свабода,
Мы здольныя пераадолець усе бар'еры, няўзгоды.
Веру, што Айцец нябёсаў нас не пакіне ніколі,
Ён верыць у нас, дае моцы, бо мы крочым да волі.
Мы ідзем поруч, нашыя шэрагі, быццам сталь,
Кульмінацыя, выбух, ужо зусім хутка паўстаньне.
Я веру ў годных людзей, эй, годзе нам хлусіць!
Веру ў вольны народ роднай краіны Беларусі.
Вырашай сам, біцца за свабоду, ці паглядаць з-за плоту 
Схавацца аднаму ў цёмным куце ці быць разам з народам.
Веру, што сьветлых вачэй будзе больш, чым цёмных тутэйшых,
Веру, што мы пакажам, хто тут ёсьць духам мацнейшы.
Веру, што нікому не адняць нашу веру,
Я веру, я веру, я веру, я веру...

Мацней і мацней наш свабодны хаўрус!
Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь!
Мы ня будзем болей трываць прымус!
Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь!
Мацней і мацней наш свабодны хаўрус!
Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь!
Мы ня будзем болей трываць прымус!
Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Zazie Tous Des Anges  Zazie Ca Fait Mal Et Ca Fait Rien  Goodbye summer  Вот кто  Zazie Made In Love  Zazie La Preuve Par Trois  Zazie Toc Toc Toc  Zazie La Dolce Vita 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен