Слава Героям! (исполнитель: Vinsent)

Прывітаньне, Кастусь, ну як ты маесься, брат? 
 Пішу табе ад Вежы, зараз тут вельмі прыгожа. 
 Учора бачыў, як Мусатава атрад 
 Пільнаваў за Корчакам, ніхто злавіць яго ня зможа. 
Зрэшты, гэта вельмі файна, нам патрэбны такія, 
 Хто не шкадуе жыцьця за народ свой аддаць. 
 Дзе зараз Шаўчэнка? Хіба паехаў у Кіеў. 
 Свае новыя вершы вельмі [bad word] яму паказаць. 
 З Майкай па-ранейшаму, даўно ня маю спатканьняў, 
 І што тут зробіш, браце, калі Раўбіч супраць, 
 Але наша каханьне стрывае катаваньні, 
 Дзень сустрэчы, веру я, неўзабаве наступіць. 
 Ліст напісаны, блішчыць сямейная пячатка. 
 Пастскрыптум сьціслы, расстаўлены кропкі й коскі, 
 Для лепшага сябра, пра навіны па парадку 
 Ляціць дэпеша, й подпіс: "Алесь Загорскі". 

 Этэр на белай паперы ад берагоў Нявы. 
 Прывітаньне, Алесь! Адразу пра навіны. 
 З кожным днём усё больш становіцца нявінных, 
 Але мы таксама да часу даруем правіны. 
 Хварэе Віктар вельмі моцна, а лячыцца ня хоча 
 Кажа, гэта пройдзе, а мне здаецца, што не. 
 І як заўсёды, ён да навукі ахвочы, 
 Будзе нашых грамадзян вучыць па вясьне. 
 Грошай не хапае, дапамогі мне ня трэба, 
 Уладкуюся на працу, неяк пражыву, прарвуся, 
 А мне бы толькі сьветлае пабачыць неба 
 Над вольнай краінай пад назвай "Беларусь". 
 Словы ў канвэрце - кулі, між радкоў напісаны, 
 Пра падзеі, надзеі для Алеся па-свойску. 
 Магутны выбух - гэта бліжэйшыя пляны. 
 На Радзіму ліст, і подпіс: "Кастусь Каліноўскі" 

 1964 - 21 стагодзьдзе, Vinsent, 
 Winston lights, дым салодкі, разбаўлены Wiskey. 
 Еду цягніком, што ад Менску й да Вільні 
 За чатыры гадзіны, адразу далёка й блізка. 
 Шыбеніца на Лукішках, і стаіць Каліноўскі, 
 А каго забіваць, палачам - усё роўна, 
 Дваранінам героя назваў служка маскоўскі. 
 "Няма дваран,- крычыць Кастусь,- у нас усе роўныя!" 
 Мінула паўтара стагодзьдзі, а я бачу й сёньня, 
 Як забіваюць героеў, хіба па іншай мэтодзе, 
 Хіба тут свеціць нейкае іншае сонейка, 
 Парадокс дурны ці дзіўная даніна модзе? 
 Кожнаму беларусу мой запавет вельмі просты: 
 Усё залежыць ад нас, ідзем наперад да мроі! 
 За Кастуся поўны келіх, да гары й без тостаў, 
 За Каліноўскага-бацьку, і Слава Героям! 

 R: 
 Лісты з-пад шыбеніцы піша наш сьвяты Каліноўскі, 
 Агеньчык кволы блішчыць з-пад турэмнае столі, 
 І не просты народ, рушыць вялікае войска, 
 Нам не патрэбны прыгнёт, нам трэба толькі... 
 Кожнаму беларусу мой запавет вельмі просты: 
 Усё залежыць ад нас, ідзем наперад, да мроі! 
 За Кастуся поўны келіх, да гары й без тостаў, 
 За Каліноўскага-бацьку, і Слава Героям!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ветка рябины Людмила Зыкина  Кабриолетах  Arctic Monkeys The View from the Afternoon  Bleach op 6  Песня ДЕТСТВО  Ноггано война  Tylko  Где же ты мой принц 
О чем песня
Vinsent - Слава Героям!?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен