Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады (МІРБЭ) (исполнитель: Лявон Вольскі)
У Мордара вока – мільёны каратаў. Стаіць на балоце, глядзіць за парадкам. Шчупак, рак і лебедзь ня могуць даць рады. І гэта завецца, дарагія рабяты, Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла А мы, вэтэраны, сядзім, назіраем, Як сінім вагнём шэры дзень дагарае. Парай мне што-небудзь, мая дарагая, Бо я не магу болей чуць кананады - Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла Палацы для тых, каму мейсца ў палаце… Пляваць, абы толькі “прыбаўка к зарплаце”, - Гавораць так людзі, і як ні казаць ім, Бо слухаюць звыкла і ў будні, і ў сьвяты Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Набор шэрых літараў, нотаў ды гукаў – Нібыта гамон вам у дзьверы пагрукаў. І з раніцы кепска, і ўдзень хрэнавата, Паўсюль паралён, пенапласт і шкловата… Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Няшчырыя сьлёзы, нясьмешныя жарты - Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Няшчырыя сьлёзы, нясьмешныя жарты - Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады. Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.