Milicyjanty i prastytutki (исполнитель: Volski)
Міліцыянты і прастытуткі Мінская мода – сёньня і тутака… На сцэне і ў зале ўсе мейсцы занятыя. Дзяўчыны выглядаюць як прастытуткі. Хлопцы выглядаюць як міліцыянты. Парады, салюты, эстрадныя гукі… Чаргой з аўтамату бясконцыя сьвяты. Дзяўчыны выглядаюць як прастытуткі. Хлопцы выглядаюць як міліцыянты. Рэфрэн: Дзяўчыны выглядаюць як прастытуткі. Хлопцы выглядаюць як міліцыянты. Кагосьці – на бабкі, кагосьці – на суткі. Кагосьці ўсё гэта хвалюе ня надта. Дзяўчыны выглядаюць як прастытуткі. Хлопцы выглядаюць як міліцыянты. Шчырыя плёткі, хлусьлівыя чуткі. Гора-акторы спалілі тэатар… Дзяўчыны выглядаюць як прастытуткі. Хлопцы выглядаюць як міліцыянты. Рэфрэн. Люстэрка маніць – твар не пазнаю свой, А твой – падобны, але не занадта… Чаму ў цябе ў памадзе густа вусны? Чаму ў мяне пагоны лейтэнанта? Рэфрэн: Чаму ў цябе ў памадзе густа вусны? Чаму ў мяне пагоны лейтэнанта? Дзяўчыны выглядаюць як прастытуткі. Хлопцы выглядаюць як міліцыянты.