Партызанская (исполнитель: N.R.M. (Незале́жная Рэспу́бліка Мро́я))
Як прыходiлi к нам партызаны, Гаманiлi лясы i паляны. Гаманiлi лясы i паляны, Як прыходзiлi к нам партызаны. Акупанты прыйшлi, iм iмя - легiён, Але нас не спынiць, але нас не стрымаць, Вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт, Вiдаць што зноўку давядзецца страляць. Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайною на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысцiм свой край Ад чужынскiх зграй. I нашыя людзi, нiбы павукi, Распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi I будуць Радзiму сваю вызваляць - Страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi. Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайною на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысцiм свой край Ад чужынскiх зграй. А потым мы вып'ем з табой самагонкі За нашыя пушчы, лясы i пагоркi, За вольны наш край, за канец вайны. Мы - партызаны, беларускiя сыны. Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайною на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысцiм свой край Ад чужынскiх зграй.