Мой паляўнічы (исполнитель: Народны альбом)
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы, Ходзiш ты па лясох маляўнiчых, Ходзiш ты па палёх верасовых, Абмiнаючы вёскi ды сёлы. прыходзiш на хутар мой зрэдку I стаiш, нiбы слуп, на падворку. Можа, ты ў мяне закахаўся? Можа, ты заблукаў надвячоркам? Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы, Ты не стой, як той слуп, на падворку - Паглядзi на мяне, яка слiчна, Прынясi мне злоту вавёрку, Прынясi ты мне злоту вавёрку, Упалюй ты мне срэбну лiсiцу, Я пашыю шыкоўнае футра, Апрану i паеду ў сталiцу. Ах Варшава мая, ах, сталiца! Буду там баляваць, весялiцца, Буду ў футры сваiм красавацца I на санках у Лазенках катацца, Буду я частавацца шампанам, Буду слухаць накцюрны Шапэна, Буду я забаўляцца, а рана Я вярнуся ў цёмны засценак. Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы, Ходзiш ты па лясох маляўнiчых, Ходзiш ты па палёх верасовых, Ну, чаму ж ты такi невясёлы? Паглядзi на мяне, яка слiчна. Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы...