Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі і стрыжы. Спяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы.