Люблю (исполнитель: Крамбабуля & Михалок (Ляпис Трубецкой))
Я вас любіў, любоў яшчэ У душы пагасла не “вабшчэ”, І апроч вас яшчэ люблю Ваду, і неба і зямлю. Гарсон, віна, Я не люблю калі вайна. Але люблю калі вясна, І восень, лета і зіма. Люблю лясы і гарады, Азёрны бераг залаты. Люблю начную магістраль, І польку, вальс і пастараль. Люблю калі Сады квітнеюць і палі. Люблю хадзіць, люблю сядзець, Ляжаць і ў нікуды глядзець. Люблю я дзень, люблю я ноч. Люблю я сьнег, люблю я дождж. Калі мяце, калі пячэ. І шмат чаго люблю яшчэ. Люблю ўсё, Што называецца жыцьцё. І песьню гэтую пяю Пра тое, што жыцьцё люблю.