Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Жне Гануся ў полі жыта, Сонца цешыцца з яе Конік гожа самавіта, Песню ёй сваю пяе; Ганна ж песню заспявае, І задумлівы лясок, Тую песню пераймае, І той звонкі галасок; Прыпеў: Ганна,Ганна-красачка дзяўчынка, Ясны вочы,тонкі стан, Ганна,Ганна,пазайздросціць ёй былінка, Што аздобіла курган Пойдзе жнейка праз гаёчак, Спыніць лужынка яе, Ты пацешся сваіх вочак, Глянь на брованькі свае; І прыпыніцца дзяўчынка, Каб адбіцца ў люстры тым, Дзе глядзіцца і ялінка, Верхам пышным і густым; Прыпеў 2 разы.