Па-над белым пухам вішні (исполнитель: Жанет,Виктория Алешко, Ана Шаркунова)
Па-над белым пухам вiшняў, Быццам сiнi аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi Сінякрылы матылёк. Навакол ўсё паветра Ў струнах сонца залатых, — Ён дрыжачымi крыламi Звонiць ледзьве чутна iх I лiецца хваляй песня — Цiхi, ясны гiмн вясне. Цi не сэрца напявае, Навявае яго мне? Не паняць таго нiколi, Не разведаць, не спазнаць: Не даюць мне думаць зыкi, Што ляцяць, дрыжаць, звiняць. Песня рвецца i лiецца На раздольны, вольны свет. Але хто яе пачуе? Можа толькi сам паэт.