Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Я люблю Беларусь Я адчуваю, як лёгка быць моцнай. Калі са мной б’юцца сэрцы ўсіх, Жыве хто ў нашай краіне свабоднай. Гэткіх жа як я — шчырых, маладых. Я маю шмат і каб гэта ўбачыць Ляці са мной над старонкай маёй І зразумееш ты, што гэта значыць Шанаваць зямлю, ганарыцца ёй. Прыпеў: Мая Беларусь, я люблю цябе! Мая Беларусь, у шчасці ды журбе. Разам мы ўсё здолеем. Аб’яднала нас, Ты краіна вольная, надышоў твой час. Мая Беларусь, я люблю цябе! Мая Беларусь, у шчасці ды журбе. Ты душа і розум нам, адчуваю я. Ёсць краіны розныя, лепшая — мая! Я закаханая ў зорнае неба І ў хвалі золата хлебных палёў. І я кажу, што для шчасця не трэба Іншай зямлі, чым зямля бацькоў. Не настане час, што размежыць нас. Белая зямля — мая.