02. Маладое пiва (исполнитель: Народны Альбом)

Неяк у дуброве 
Неяк у зялёнай 
Каштавалі хлопцы 
Піва маладое 
 
Піва маладое 
У куфлі налівалі 
І адзін адному  
Гэтак прамаўлялі:

Першы куфаль піва 
Вып’ем за сустрэчу 
Вып’ем за сустрэчу 
За цудоўны вечар

А па першым куфлі  
Трэба паўтарыць 
Маладое піва 
Заўсёды шуміць

Вып’ем другі куфаль 
Маладога піва 
За дзяўчатак нашых 
Каб жылі шчасьліва

Трэці куфаль вып’ем 
За нас, за малойцаў 
Каб сьвяціла сонца  
Ў наша ваконца

А чацьверты куфаль 
Вып’ем за сяброўства 
Каб канаць у самоце 
Нам не давялося

Пяты п’ем за тое 
Каб добра жылося 
Каб елася смачна 
Салодка пілося

Шосты вып’ем моўчкі 
За тых, хто ня з намі 
Каб ня зналі гора 
Каб бяды ня зналі

Сёмы за край родны 
Восьмы за Пагоню 
Каб гарэлі зоркі 
Каб ляцелі коні

П’ем дзявяты куфаль 
За добрых людзей 
Засьпявайма разам 
Гэй-гэй-гэй!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Perpetuum mobile Johann Strauss  Dream Catcher Danny Fernandes ft Mia Martina  Kuusou Mesorogiwi Mirai Nikki Nika Lenina  Hatake Kakashi Rap 2013  Bol Na Halke Halke  Inga Anush - jan jan  Эти слова посвящаю тебе  Ты не видишь шоли шо я Анжелина 
О чем песня
Народны Альбом - 02. Маладое пiва?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен