Мат (исполнитель: Саўка ды Грышка)
Грышка: Дакладна я, Саўка, табе гавару: Ад хамства стамілася ўся Беларусь. З экрана хамяць – паратунку няма, Таму і на вуліцах мат-перамат. Саўка: Мужык, Грышка, он патаму і мужык, Што лезьці за словам в карман не прывык. Ну, ўрэмені нету слава падбіраць, Таму й вырываецца … тваю маць! Грышка: Ты, Саўка, цішэй! Тут багата жанчын. Хаця і жанчыны, практычна, ні ў чым Ад сільнага полу ў нас не адстаюць: І лаюцца брыдка, і паляць, і п’юць. Саўка: А што ты хацеў, у нас эмансіпе! Хоць слова такое ізьвесна цібе? Каня астановіт, наварыт баршча, У зеркала гляне: … я хараша!”. Грышка: Маўчы ты, Савелій, тут процьма дзяцей! Хоць нашыя дзеці таксама ў бядзе. Іх школа навучыць і піць, і курыць, І словы брыдотныя ўслых гаварыць. Саўка: Ты знаеш, Грыгорый, ты сам памаўчы, Ты не панімаеш дзяцей і мужчын! Ну, жэншчын хаця б доўжан ты панімаць, А не панімаеш іх, … тваю маць! Іваногі: Капітан Іваногі. Вы пачаму, гражданін Грышка, нецэнзурна выражаецеся? Грышка: Хто, я?! Ды я, наогул, ніколі… Іваногі: Гражданін Саўка, вы гатовы засьвідзецельстваваць, што он выражаўся? Саўка: Я? А пачаму я? Іваногі: Ну, тагда пайдзёце па этаму жа дзелу… Саўка: Мінутачку! Я гатовы! Гатовы. Грышка ругаўся матам… Іваногі: Вот і харашо… Саўка: А яшчо он размахіваў рукамі… Іваногі: Атлічна… Саўка: А яшчо он сапраціўляўся і правацыраваў драку сь міліцыяй… Іваногі: Ой, как харашо… Саўка: А яшчо он выкрыкваў антiправiте... Вот, он многа чаго, он вабше, он...