Bałada pra Lićvina (исполнитель: Rokaš)
Я вярнуся туды, дзе ліцьвінскі народ Незалежна і вольна жыве. Я вярнуся туды, дзе пра шчасьлівы лёс Праз стагодзьдзі дуда нам пяе. Бачыў я надвячоркам шчасьлівых людзей, Што зьбіралі ў палёх ураджай. Пасьля працы пра волю і шчасьце для ўсіх Стары лірнік для люду пяяў. [bad word] У стралка ворага парвалась цяціва, А пад вершнікам конь захрыпеў. Брат, ліцьвін, паўстань, гэта наша зямля, Гэта нашых лясоў вольны сьпеў. Бачыў я, як насустрач чорным вятрам Падняліся з магіл ваяры. Да апошняга ўздыху сьціскалі ў руках Шастапёры, мячы, тапары. Не лунаць над краінай варожым сьцягам, Нам пад ботам чужынскім ня быць. Станем мы як сьцяна, бо ў нашых шыхтах Князь Альгерд поруч з намі стаіць. Зрэшты годзе, браты, за вольны наш край У сечу пойдзем з усьмешкай у вачах. З намі моц, з намі праўда, над намі скрозь час, Зьзяе нашай зямлі вольны сьцяг. [bad word]