Палюсы [2013] (исполнитель: :B:N:)
I. Мы розныя палюсы, не датыкаемся І мерыдыянамі прасякнем зямлю. Шаўковыя валасы кагосьці кранаюцца І вецер шукае у іх ахвяру сваю. Ідзі за ім услед, Нясі святло ў свет... Пр: Там, дзе мінус на плюс Там, дзе кропкі і коскі трымаюць час. Я сцялю свой абрус На век гэты кароткі для вас ,для вас. Там, дзе мора і неба Сустракаюцца разам – няма мяжы. Вось туды і патрэбна Там пытаньні у адказах! Бяжы! II. Нервовымі хвалямі жыццё ахінаю я І рознымі думкамі сціскаю абшар. Я нешта намаляваў, недасягальнае, Па ветру яго пусціў у глыбіню мар. Ідзі за ім услед Нясі святло ў свет... Пр: Там, дзе мінус на плюс Там, дзе кропкі і коскі трымаюць час Я сцялю свій абрус На век гэты кароткі для вас ,для вас. Там, дзе мора і неба Сустракаюцца разам – няма мяжы. Вось туды і патрэбна Там пытаньні у адказах! Бяжы!