Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Рассякаюць паветра гостры мячы, Свішчуць над галовамі стрэлы. Падымаюць зямлю наканечнікі дзідаў, Цягнецца ўверх чорны дым ў далечы. Кроплі крыві ўпалі на твар, Слых рэжуць смяротныя крыкі, Бой закіпае з новаю сілай, І ў гэтым баі мой меч – гаспадар. Ты бачыў мой цень ,але не зратаваць Сябе – лязо з сілай прабіла даспехі. У вачах тваіх я назіраю агонь І ён пачынае імгненнна згасаць. Цяпер душа твая ў маіх руках Я ахвярую яе свайму Богу. Вусны шэпчуць чароўныя словы І ворага раптам акутвае жах. Хутчэй б’ецца сэрца ў грудзях, Целам сваім адчуваю я стому І сонца ўжо на небасхіле кідае Крывавы позірк на наш сцяг.