О Беларусь, мая шыпшына... (исполнитель: Я)
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш. Пялёсткамі тваімі стану, на дзіды сэрца накалю. Тваіх вачэй — пад колер сталі — праменне яснае люблю. Ніколі пройме з дзікім ветрам не развіваць дзявочых кос. Імкнешся да Камуны Свету, каб радасць красавала скрозь. Варожасць шляху не зачыніць: у перашкодах дух расце. О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!