Калыханка (исполнитель: Беларуская песня)
Баю-баю, люлі- люлі. Гэта песенька матулі. Закрывайце, дзеткі, вочы, Добрай ночы, добрай ночы. Сьпіць над лесам аблачынка, Засынай, мая дзяўчынка, Добрай ночы, добрай ночы, Засынай, мой любы хлопчык. Дзед Баюн не спачывае - Калыханку дзеткам бае. Засынайце, калі ласка, Вам прысьніцца ўночы казка. Сьпіць над лесам аблачынка, Засынай, мая дзяўчынка, Добрай ночы, добрай ночы, Засынай, мой любы хлопчык.