Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
СЭРЦА ЖАР (MEIN HERZ BRENNT) Ну ж, дзеткі, слухаем сюды, Я змрочны голас пад падушкай, Здзіўлю вас пэўна сапраўды З маіх грудзей падраных штучкай. Во з гэтым сэрцам здольны я Замкнуць нараз чужыя вочы. Ліецца песенька мая. Палае ўсцяж нябёс абшар – сэрца жар! І пачынаюць па начах Пачвары, здані, ведзьмы сноўдаць, З падмосця лезе гэты жах, Каб зазірнуць урэшце вам пад коўдры. Ну ж, дзеткі, слухаем сюды, Я змрочны голас пад падушкай, Здзіўлю вас пэўна сапраўды: Палае ўсцяж нябёс абшар – сэрца жар! Яны прыходзяць па начах Скрадаюць вашы чыстыя слязінкі, Узыйдзе поўня, і ў працяг Растопяць імі ў маіх венах льдзінкі. Ну ж, дзеткі, слухаем сюды, Я змрочны голас пад падушкай, Пяю да раньня я заўжды. Палае ўсцяж нябёс абшар – сэрца жар! 2001 Пераклаў у 2009 г. з нямецкай Сяргей Балахонаў