Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Пiсаць мэмуары мне, напэуна, зарана.
Але рана ёсьць на сэрцы, незагоеная рана,
Жыцьцё знэрвавала, за сябе самому сорамна
Крумкачоў часта бачу, чую боль у iхнем
гомане.
Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на
свабоду
Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: "Хто там?"
Адчынiце, людзi! Я прыйшоў за дапамогай!
Хлусьня гэта, што наша краiна ёсьць
нямоглай!
Не загаснуць зоркi у небе, покi неба тое
будзе.
Не загiне край забраны, покi будуць людзi.
Нiхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь,
Кiнуць бы ўсё ды ў неба паляцець!
Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ.
Заўжды жыў не на каленях, а зусiм наадварот.
Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар:
Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?

2
Момант iсьцiны, скрозь хмары промнi
Я нарадзiўся тут, усё як на далонi
Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын.
Беларусь, дзякуй за ўспамiн.
Вось толькi тут бачу, як ты уздыхаешь цяжка
Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка
Вецер запеў. Так пела мне малому мама
Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала
Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край
Прыйшла пара, кажу я сам сабе: "Бывай"
Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай
шчырай.
Мой шар нёс мяне далёка, нiбы ўвырай
Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала
мне ляцi
Спяшайся, адчуй сiлу вышынi.
Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу
Нясi мяне, мой шар, як птушку крылы

Падымi мяне па-над замлёю
Падымi мяне ў сьветлы абшар
Падымi мяне над мiтусьнёю
Падымi мяне паветраны шар
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Omnia sol  Виктория дайнеко-а я все пойму  Авган  Похуй!  Буду со мной  Will me 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен