Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
З легендаў i казак былых пакаленняў, З калосся цяжкога жытоў i пшанiц, З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў, З грымучага ззяння бурлiвых крынiц. З птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, i з радасцi, i з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святынi народа, бяссмерця яго, – Ты выткана, дзiўная родная мова. Няма на зямлi таго шчасця i гора, Якога б ты нам перадаць не магла. Няма такiх нетраў, глыбокага мора I гор, праз якiя б ты не правяла Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй Над спаленай хатай, над родным загонам, Над будучыняй і песняй маёй – Над тым, што было i што век будзе вольным. Народ пранясе цябе, родная мова, Святлом незгасальным у сэрцы сваiм Праз цемру і годы змаганняў суровых. Калi ж ападзе і развеецца дым I нiвы васкросшыя закаласяцца, – Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом, Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце, Цымбалам дасi iх сарэбраны гром I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.