Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

У цябе цяпер ёсць крылы
Толькi доўга няма неба
Нiбыта цалкам ахiнае
Застылая глеба

Твае рукi - мае лекi
Твае слёзы - мая нафта
Ратуй святлом тваiх глыбокiх
Струменяў сапраўдных

Лавi павольны пульс паўночных гарадоў
Не шукай мяне
Абавязкова аднойчы я буду з табой

Не марнуй святло
Не нагадаюць шлях
Адлюстраваныя зоркi ў вiльготных вачах

У мяне цяпер ёсць крылы
Адчынi мне сваё неба
Нiбыта крохкае люстэрка
Кранутае срэбрам

Скрозь адчыненыя вокны
Праз аголеныя нервы
Адчуй мяне, я недалёка
У празрыстым паветры

Лавi павольны пульс паўночных гарадоў
Не шукай мяне
Абавязкова аднойчы я буду з табой

Не марнуй святло
Калi знiкае змрок
Абавязкова аднойчы ....
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
M2-Stand  HMKids Leman  Дважды не войти в одну реку Юлия Бодай  Мужик у микро Златый Базар ft Mesr  - Inima Furata Ionut Cercel  Витя Матанга - А я не знаю как она меня выносит  Я так хочу себе щеночка  Miley Curys 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен