Закукала зязюлячка (исполнитель: Ягорава Гара)
Закукала зязюлячка, Ой, борам лятучы, Лятучы, Заплакала дзевачка, Ой, ад таткі йдучы. Ідучы. Мінаіцца ж мая роскаш, Ой, як я бачу. Як я ж бачу. Ні раз, ні два па раскошы, Ой, я паплачу. Паплачу. Ой ты ж, росыкашы мая, Ой, татыкава. Таткава. Ой, ці будзя свёкрава Ой, хоць такая. Хоць такая. Ой, ці пусця ж мяне свёкар, Ой, на вулку гуляць. На вулку гуляць. Ой, да хоць жа ён і пусця, Ой, да прыкажа. Прыкажа. Ой, ідзі ты, нявестачка, Ой, ня барыся. Ня барыся. На сеняшням парожэчку, Ой, вараціся. Вараціся. Ой, да свёкарьку ў ножкі, Ой, пакланіся. Пакланіся. Ой, спасіба, свёкарька, Ой, нагулялася. Нагулялася, На сеняшням парожэчку Ой, настаялась. Настаялася. Рукавочкам дробны слёзкі, Ой, наўціралась. Вясельная, в. Неглюбка, Веткаўскі раён