Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
«На Беларусі Бог жыве» — Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, І продкаў запавет, І мовы залатая сталь, І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, — Няхай спакваля, — У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. І няхай давядзе мне Іншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, — А няма нідзе Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэты край — Твой дом і сабор... Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк, Адзінаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць, Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: «На Беларусі Бог жыве...» — І хай сабе жыве. А калі ён шле на нас кару і гнеў, - Ну што ж, — мы з ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б'е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў Маланка ніколі не б'е. І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: «На Беларусі Бог жыве», — І няхай да веку жыве.