Вясёлых калядных сьвятаў - ад Дубліна да Дрысьвятаў (пер. М. Шчур) (We wish you a (исполнитель: Ejrut)

Вясёлых калядных сьвятаў - ад Дубліна да Дрысьвятаў
(We wish you a Merry Christmas)

пераклад М.Шчур
-----------------------
Вясёлых калядных сьвятаў
Ад Дубліну да Дрысьвятаў -
Няхай вам у вокны хатаў
Зьзяе зорка Раства.
Паненачкі і паночкі,
Сядайма за стол сьвяточны,
Адзначым сьвятую ноч мы
Нараджэньня Хрыста.

Сьвятла й дабрыні ўсёй вашай радні
Прывезьлі Каляды на белым кані.
Зірні за парог – за ім новы рок,
У ім хай ад ліха бароніць нас Бог.

2. Калядныя пачастункі,
Што ёсьць на стале, каштуйце,
Усе кшталты і гатункі
І пітва, і яства.
Дамоў без куцьці ня пойдзем –
Нясіце яе, дый годзе,
На стол пры такой нагодзе
Падавайце раз-два.

Сьвятла й дабрыні ўсёй вашай радні
Прывезьлі Каляды на белым кані.
Зірні за парог – за ім новы рок,
У ім хай ад ліха бароніць нас Бог.

3. Жадаем у новым годзе
Таму, хто згубіў – хай знойдзе,
Жыцьця вам у ласцы й згодзе,
Шчасьця ды хараства!
Вясёлых калядных сьвятаў
Ад Дубліну да Дрысьвятаў -
Няхай вам у вокны хатаў
Зьзяе зорка Раства.

Вясёлых калядных сьвятаў
Ад Дубліну да Дрысьвятаў -
Няхай вам у вокны хатаў
Зьзяе зорка Раства.
Паненачкі і паночкі,
Сядайма за стол сьвяточны,
Адзначым сьвятую ноч мы
Нараджэньня Хрыста
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
James McMurtry Painting By Numbers  Five Finger Death Punch-The Pride  As You Sleep Something Corporate  Обiйми Океан Ельзи  He Loves U Not Dream  Hammerfall  Newton Faulkner Brick by Brick  El Agente Miranda 
О чем песня
Ejrut - Вясёлых калядных сьвятаў - ад Дубліна да Дрысьвятаў (пер. М. Шчур) (We wish you a?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен