Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Вясёлкай у лужыне марнай бензіна Іграе сонца на струнах нірваны Я акалочваўся ля магазіна І азарэнне прыйшло нечакана Яно асела бутэлькаю ў торбе І я нясу гэта urbi et orbi Як хопіць сіл дапаўзці да сарціра Я закрычу аб гэтым гораду й міру Як я жыву ва ўнікальнай краіне І ўжо надзеі ніякай не маю Як праз гады крочу па каляіне І ўсю дарогу за каўнер заліваю Адна забота каб толькі заліцца Не прасыхаю як тая макрыца Хоць разарві ты мяне на кавалкі Я дагараю з аптымізмам запалкі Вось панацэя ад рознай напасці Каб мордай упасці і хер на ўсё класці Штодня шліфую чырвонае белым І гэтым фактам задаволены ў цэлым Хапае глотак у гарадах і калгасах У соц праслойках,асяроддзях і класах Тут і палітыка і медыцына Пьюць нефармальна і пьюць афіцыйна Кіраюць вучань,студэнт і прафесар Старанна квасяць электрык і слесар І нават вернікі,папы і манашкі Употай ходзяць за чароўнаю пляшкай Гэй,дайце зняцца Будуць танцы Хай музыка весела йграе Па камунікацыях каналізацый Шальныя клеткі мозга ўцякаюць