Птушка (исполнитель: HURMA)
Птушка Мы верылі, думалі, марылі, што гэта з намі небудзе. І тое, што мелі, валодалі чым, аддавалі на кон. А што будзе з намі, на яве і снамі, як мы тыя людзі, Якія ў фатэлях, ва ўтульных гатэлях жавалі поп-корн. А што мы рабілі, калі мы любілі, калі мы гублялі? І дыхалі розным паветрам, пускалі па ветру душу. Калі мы з жалеза і сталі, то кім жа мы былі і сталі? Магчыма калісьці па восеньскім лісці я ўсё напішу. За вокнамі свет вонкавы Дай волі мне, дай! “Гэта ты, гэта ты, гэта ты вінаваты” – Я пачую ўслед, як папрок ці камень. Пералётная птушка злятае ў Штаты з бацькоўскае хаты. Што мне даць ёй за ту развітальную песню ўзамен? А колькі мы мелі з табою, казалі хоць крыкам ці шэптам? І колькі ў нас засталося краін ці хаця б гарадог? Навошта мы тое, што маем і любім, руйнуем дашчэнту? І сыходзім, не знаходзячы слядоў. За вокнамі свет вонкавы Дай волі мне, дай! “Гэта ты, гэта ты, гэта ты вінаваты” – Я пачую ўслед, як папрок ці камень. Пералётная птушка злятае ў Штаты з бацькоўскае хаты. Што мне даць ёй за ту развітальную песню ўзамен?