Жывыя мішэнi (исполнитель: МУТНАЕВОКА)
Пажар у грудзях, у галаве кавардак, Й апошні аўтобус ад'ехаў у парк. За ўласным жыццём стаяць у чарзе - Сесьці за стол З тузом у рукаве. Складаюць аматары адзін за адным Казкі для дарослых аб тым, Як лёгка узьляцець і балюча разьбіцца, Верыцца цяжка, боязна рашыцца. Сьвятыя імёны - жывыя мішэні - Гэта ідзе паляваньне на нас. Аскепкі нябёсаў зьбяры ў кішэні, Яны як маўклівых размоў рэзананс. Падалей ад гэтай небясьпечнай мяжы, Ня злоўлен ня злодзей і далей бяжы. А хто быў тут раней, той болей не рызыкне Сесьці за стол без туза ў рукаве. Сьвятыя імёны - жывыя мішэні - Гэта ідзе паляваньне на нас. Аскепкі нябёсаў зьбяры ў кішэні, Яны як маўклівых размоў рэзананс.