белорусская (Купалiнка(Анжелика Агурбаш) (исполнитель: Колыбельные народов мира)
А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў; Лявоніха, душа ласкавая, Чаравічкамі палясківала. Як я молада ў матулькі жыла, Як вішэнька у садочку цвіла, Цвіла, цвіла да пацвітывала, З малайцамі ды пагулівала. Ой, Лявоніха, Лявоніха мая, Ты такою прыгажуняй не была. Як збяромся мы у свята пагуляць, Нам Лявоніхі свёй не пазнаць. Ах Лявоніха, Лявоніха мая, Ты сягоння, нібы ружа, расцвіла, - Расцвіла буйнымі кветкамі З добрым мужам д і дзеткамі. Ой, згубіла мяне мамачка мая, Што за цябе мяне замуж аддала, Ой, чаму-ж цябе пярун не забіў, Як ты мяне маладую палюбіў. Лявоніха, Лявоніха мая! Нехай цябе любіць чорт, ды не я, А дзе-ж тыя кавалёчкі жывуць, Што новыя тапарочкі куюць? Куюць, куюць ды пазванываюць, Нашых дзевачак падманываюць. Куюць, куюць ды пазванываюць, Нашых дзевачак падманываюць. Ай, Лявоніха, Лявоніха мая, Несалёную капусту дала, А Лявона ды і орт не бярэць: Несалёную капусту жарэць. А Лявоніха не жонка была, Нямытую мне кашульку дала, Нямытую, некачаную. У суседа пазычаную.