07. А ў заенькі тры думухны (исполнитель: Дзіцячы альбом (ч.2))
А Ў ЗАЕНЬКІ ТРЫ ДУМУХНЫ А ў заенькі – тры думухны. (Коледа, Коледа! – паўтараецца пасьля кожнага радка) Перша дума – лесам бегчы. Друга дума – полем бегчы. Трэця дума – морам плыці. Лесам бегчы – ваўкі зьядуць. Полем бегчы – стральцы заб’юць. Морам плыці – утапіцца. Гаспадыня, не ляніся. Каля печы павярніся. Кішка – зь печы, кілбаса – з клеці. Будзе зайку, што пад’есьці.