18. Ішоў казёл мастом (исполнитель: Дзіцячы альбом (ч.1))
ІШОЎ КАЗЁЛ МАСТОМ Iшоў ка-азёл мастом (Ду-ду-ду.) Кiваючы хвастом! (Ду-ду-ду.) А куды iдзеш казёл? На кiрмаш пайду! А чаго на кiрмаш? Касу купляць пайду! А нашто табе каса? Сена касiць буду! А нашто табе сена? Каровак кармiць буду! Нашто табе каровы? Млечка даiць буду! Нашто тое млечка? Пастушкоў кармiць буду! Нашто тыя пастушкi? Сьвiнак пасьвiць будуць! Нашто тыя сьвiнкі? Горы рыцi будуць! А што ў тых горах? Дубовая бочка! А што ў той боццы? Зялезная ступа! А што ў той ступе? Медзяная мiса! А што ў той мiсе? Цыновая лыжка! А што ў той лызцы? Макавае зерне! А дзе тое зерне? Пеўнiчак зьдзюбаў! А дзе той пеўнiк? Паляцеў за мора! А дзе тое мора? Кветкамi зарасло! А дзе тыя кветкi? Пазьбiралi дзеўкі! А дзе тыя дзеўкi? Замуж павыходзiлi! А дзе iх мужыкі? На вайну пагналi! А дзе тая вайна? Пасярод гумна!