02. Баран (исполнитель: Дзіцячы альбом (ч.1))
БАРАН Дзе ж гэта быў ты, Наш чорны баран? -- На млыне быў, на млыне быў, Міласьцівы пан. Што ж ты рабіў там, Наш чорны баран? -- Муку малоў, муку малоў, Міласьцівы пан. Хто ж цябе скрыўдзіў, Наш чорны баран? -- Млынарчыкі, млынарчыкі, Міласьцівы пан. Як цябе білі, Наш чорны баран? -- Палкамі-стукалкамі, Наш міласьцівы пан. Як жа ты плакаў Наш чорны баран? -- Мэээ, мэээ, Міласьцівы пан. Як жа ўцякаў ты, Наш чорны баран? -- То я скокам, то я бокам, Міласьцівы пан. Як бараніўся Наш чорны баран? -- Ды вось гэтак, ды вось гэтак, Міласьцівы пан. Дзе ж гэта быў ты, Наш чорны баран? -- На млыне быў, на млыне быў, Міласьцівы пан.