Вясна-красна (исполнитель: IQ48)
IQ48 > Вясна-красна (акорды) Заблішчэла ў вокнах, запахла паветра, Зіма адыйшла, і ўсё бліжэй лета. У зубах цыгарэта, у руцэ піва, Людзі ўсьміхаюцца, мой сябар шчасьлівы, Дзяўчыны ганарліва скiдаюць адзеньне, Абцасы, спадніцы, усё без сумненьняў. Сяду на лаву, вып’ю некалькі глыточкаў. Працы шмат, а ўсё меней ночкі. Вясна-красна, Я цябе дачакаўся! Цяжка было, Але я не хаваўся! Вясна-красна, Я цябе дачакаўся! Цяжка было, Цяжка было, Цяжка! Выпушчу на волю ўсё сваё вар’яцтва. Гляджу — а ў небе журавінае брацтва. У сьветлым касьцюме сур’ёзны мужчына Кветкі нясе на спатканьне з жанчынай. Садова-агародны сэзон у разгары, У мясцовых п’яніц пасьвятлелі твары, Бегаюць дзеці, крычаць ганарліва, Смачна заходзіць сьветлае піва! Вясна-красна, Я цябе дачакаўся! Цяжка было, Але я не хаваўся! Вясна-красна, Я цябе дачакаўся! Цяжка было, Цяжка было, Цяжка было, але я не хаваўся! (граецца, як першыя куплет і прыпеў) Вясна-красна. Кветкі на дрэвах, Трактары ў полі, людзі на пасевах, Крутыя на машынах, шпана на лісапедах, Бабкі танчаць брэйк-данс у кедах, Сонца вясёлае пячэ ў плечы, Добрае надвор’е, якраз для сустрэчы. Цяжка было, але я не хаваўся! Мая вясна, я цябе дачакаўся!